d_st75: (Default)
d_st75 ([personal profile] d_st75) wrote2011-12-28 10:54 am

Немолчащая церковь: православные белорусы против смертной казни

‎"Смерть, где твое жало? "Нет" смертной казни!" Православные белорусы выступают за отмену смертной казни. Целиком присоединяюсь к этому прекрасно написанному обращению к руководству Белорусской православной церкви и белорусским властям. 
Смерць, дзе тваё джала?

Смерць, дзе тваё джала? "Не" смяротнаму пакаранню!

У II стагоддзі грэцкі філосаф і апалагет Афінагор Афінскі, які навярнуўся ў хрысціянства, засведчыў: "Мы не бачым вялікай розніцы паміж тым, каб бачыць, што чалавека асуджаюць на смерць, і забіваць яго". Беларусь - апошняя краіна ў Еўропе, дзе смяротныя прысуды выносяцца і прыводзяцца ў выкананне. Грамадзяне Беларусі ў сваёй большасці, галасуючы на рэферэндуме 1996 г., не знайшлі ў сабе сілаў, каб адмовіцца ад помслівасці, і пажадалі, ці проста маўкліва, не ведаючы, што робяць, пагадзіліся, каб ад іх імя дзяржава забівала як сапраўдных злачынцаў, так і тых, хто выпадкова ці з чыёйсьці злой волі быў абвешчаны злачынцам. "Кроў іх на нас і на дзецях нашых," - такі прынцып выбралі грамадзяне Беларусі, паўтараючы словы натоўпу, што заклікаў да ўкрыжавання "злачынцы" Ісуса з Назарэта.

Мы, праваслаўныя хрысціяне, звяртаемся да царкоўных уладаў Беларусі, каб яны прынялі вобраз свяціцеля Мікалая Цудатворца, які спыніў меч, занесены над галовамі асуджаных н... >>